24 снежня 2024, aўторак, 21:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея пачала гандлёвую вайну супраць Казахстана

12
Расея пачала гандлёвую вайну супраць Казахстана

На фоне адмовы краіны ўступіць у BRICS.

Крэмль зноў узяўся за гандлёвыя войны супраць іншых краін, у тым ліку "дружалюбных", калі тыя прымаюць супрацьлеглыя расейскім чаканням палітычныя ці эканамічныя пастановы, піша dialog.ua.

На гэты раз размова ідзе аб Казахстане, з якога расейскі бок забараніў увозіць таматы, перцы, дыні і некаторую іншую сельгаспрадукцыю. Як паведамляюць у Рассельгаснаглядзе, такая пастанова нібыта прадыктаваная "санітарнымі меркаваннямі". Сцвярджаецца, што з пачатку года "было выяўлена больш за дзве сотні выпадкаў увозу з Казахстана падкаранціннай прадукцыі".

Нібыта расейскі бок заклікаў Казахстан прыняць захады, але рэспубліка "не рэагавала" на гэтыя звароты.

Характэрна, што ў жніўні Астана забараніла ўвозіць на казахстанскую тэрыторыю імпартнае зерне, а РФ да забароны пастаўляла ў Казахстан 1-3 млн тон збожжа ў год.

У сувязі з гэтым уведзеныя Расеяй абмежаванні выглядаюць як помста за згаданую пастанову казахстанскага боку. Крэмль неаднаразова звяртаўся да падобных дзеянняў і ў дачыненнях з іншымі краінамі.

Акрамя таго, у Казахстане публічна заявілі на днях аб нежаданні рэспублікі далучыцца да BRICS, нягледзячы на ​​атрыманае ад Расеі запрашэнне.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках