24 снежня 2024, aўторак, 20:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

63 польскія памежнікі былі параненыя на мяжы з Беларуссю сёлета

7
63 польскія памежнікі былі параненыя на мяжы з Беларуссю сёлета

Пры затрыманні мігрантаў.

З пачатку 2024 года на польска-беларускай мяжы пры затрыманні мігрантаў, якія спрабуюць нелегальна трапіць з Беларусі ў ЕЗ, пацярпелі і атрымалі раненні 63 польскія вайскоўцы.

Пра гэта на пасяджэнні Сейма 17 кастрычніка заявіў дзяржсакратар Міністэрства абароны Польшчы Павал Бэйда, ягоныя словы ў справаздачы аб пасяджэнні заўважыла «Радыё Свабода».

Са слоў Бейды, актыўнасць нелегальных мігрантаў на польска-беларускай мяжы ў 2024 годзе павялічылася. З 1 студзеня да 15 кастрычніка зафіксавана амаль 28 тысяч спроб незаконнага перасячэння. Гэта больш, чым за ўвесь мінулы год, калі было зафіксавана 25 702 такія спробы.

Сярод выяўленых іншаземцаў пераважалі грамадзяне Сірыі, Афганістана, Самалі, Эрытрэі, Індыі, Эфіопіі і Емена.

Бэйда адзначыў, што ў апошнія тры тыдні колькасць спробаў нелегальнага перасячэння польска-беларускай мяжы знізілася і зараз захоўваецца "на ўзроўні 60 спробаў у дзень". Аднак ён папярэдзіў, што "зыходзячы са звестак мінулых гадоў, трэба ўлічваць, што ўзровень міграцыйнага ціску можа ўзрасці на працягу наступных месяцаў".

У сувязі з гэтым Польшча гатова павялічыць колькасць вайскоўцаў у памежнай зоне больш чым утрая. Зараз на мяжы знаходзіцца каля шасці тысяч вайскоўцаў, але пры неабходнасці іх колькасць можа быць павялічана да 17 тысяч чалавек.

Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕЗ прадаўжаецца з вясны 2021 года.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках