2 кастрычнiка 2024, Серада, 13:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ ўдарылі ракетай-дронам «Паляніца» па тэрыторыі РФ

2
УСУ ўдарылі ракетай-дронам «Паляніца» па тэрыторыі РФ

З'явіліся падрабязнасці.

Украіна ўжо выкарыстала найноўшы дрон-ракету "Паляніца" ўласнай вытворчасці. І гэтае выкарыстанне было паспяховым.

Цяпер перад вытворцам “Паляніцы” стаіць задача як мага хутчэй маштабаваць вытворчасць, каб новае ўзбраенне пачало паступаць у войскі. Пра гэта распавёў экс-кіраўнік Украбаронпрама, а цяпер міністр стратэгічных галін прамысловасці Герман Смятанін, піша "Обозреватель".

Чыноўнік, які ўзначаліў Мінстратэгпрам 5 верасня гэтага года, паведаміў, што Украіна ўжо прымяняла “Паляніцу” для ўдараў па тэрыторыі РФ.

“Было паспяховае выкарыстаннне. На сённяшні дзень асноўная задача, якая стаіць перад вытворцам гэтай ракеты, з'яўляецца маштабаванне вытворчасці, каб як мага больш дадзенага ўзбраення магло трапіць у нашы Узброеныя сілы, гэта асноўная задача, якую трэба рэалізаваць”, - адзначыў Смятанін.

У той самы час міністр дадаў, што, нягледзячы на імклівае развіццё вытворчасці ўласнай зброі, Украіна ўсё яшчэ застаецца залежнай ад падтрымкі супольнікаў. Ён падкрэсліў, што ў сучасным свеце наўрад ці існуе краіна, якая была б поўнасцю незалежная ў гэтых сэнсе.

"Нават Расея, якая сёння мае значна большы бюджэт, выдаткі на закуп і вытворчасць узбраенняў і вайсковай тэхнікі, закупляе вайсковую тэхніку ў сваіх хаўруснікаў", - рэзюмаваў Смятанін.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках