Стала вядома, які рэгіён у Беларусі самы пітушчы
14- 2.10.2024, 11:11
- 10,026
Менск знаходзіцца на апошнім месцы.
У Нацыянальным статыстычным камітэце палічылі, колькі алкаголю ўжылі беларусы за мінулы год. Агульны аб'ём склаў 11,5 літра. Ён разлічваецца з аб'ёмаў спажывання зарэгістраванага і незарэгістраванага алкаголю на душу насельніцтва ў беларусаў старэйшых за 15 гадоў.
Таксама палічана, колькі алкаголю ўжываюць у розных абласцях Беларусі. У лідарах — Магілёўская вобласць (12,5 л), крыху саступае Віцебская (12,2 л). На трэцім месцы адразу два рэгіёны - Гарадзенскі і Менскі (па 11,5 л). У Берасцейскай вобласці паказчык склаў 11,3 л, а ў Гомельскай - 11.
Цікава, што Менск на апошнім месцы: "усяго" 10, 8 літра.