Гомельскага ябацьку, які зладзіў дрыфт з лукашысцкім сцягам, зноў пакаралі
6- 2.10.2024, 12:33
- 9,662
І прымусілі запісаць пакаяннае відэа.
Гомельская міліцыя паведаміла аб пакаранні кіроўцы BMW, які ў канцы верасня дрыфтаваў на плошчы Леніна. У ДАІ звярнулі ўвагу на відэа, якое распаўсюджваліся ў сацсетках, і расказалі, што выявілі ўладальніка.
Зараз - за стварэнне аварыйнай абстаноўкі, рух па ходніках, утойванне рэгістрацыйных знакаў, парушэнне правілаў манеўравання і іншыя правапарушэнні дрыфцёра могуць пазбавіць правоў кіроўцы на тэрмін да 2 гадоў.
Міліцыя паказала «пакаяннае відэа» з кіроўцам і ўдакладніла, што гэта - 21-гадовы жыхар Берасцейскай вобласці, які да нядаўняга часу вучыўся ў адной з гомельскіх ВНУ.
Але сілавікі змоўчалі пра дэталі, на якія звярнуў увагу «Флагшток»: хлопец дрыфтаваў пад афіцыйным чырвона-зялёным сцягам. Відэа, апублікаванае УУС, змантажаванае такім чынам, каб сцяг у кадр не трапляў.
Журналісты знайшлі кіроўцу і высветліў, што хуліганіла тая самая кампанія аматараў BMW, якая раней зладзіла гонкі па Гомелі пад ЧЗ-сцягам. Пасля гэтага ў аднаго з кіроўцаў, гомельца Арцёма Карпенку, канфіскавалі аўто, але затым вярнулі. Як відаць з допісаў Карпенкі ў сацсетках, кампанія працягвала ездзіць па горадзе са сцягамі і не раз збіралася на цэнтральнай плошчы.
Дрыфцёр - Мікіта Дорах, якога цяпер пакарала ДАІ, быў заўзятым прыхільнікам дзяржаўнай сімволікі, дзяржаўнага герба таксама наклеіў на нумар свайго BMW - пад выявай сцяга замест літар BY.
Мяркуючы з запісаў хлопца ў сацсетцы, у яго ўжо забралі пасведчанне кіроўцы. На днях ён выкладаў фота і відэа свайго аўто на штрафстаянцы. Аўтамабіль ён плануе разыграць сярод сваіх падпісчыкаў.