Лукашысты занерваваліся праз білборды ў Беларусі
2- 2.10.2024, 12:51
- 9,178
Правілы размяшчэння вонкавай рэкламы змянілі.
Савет міністраў Беларусі змяніў правілы выдачы дазволаў на размяшчэнне вонкавай рэкламы. Згодна з пастановай, якую апублікавалі на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале, з гэтага часу органы ўлады могуць ануляваць пастанову ў шэрагу выпадкаў.
Так, адно з новаўвядзенняў у тым, каб забараніць распаўсюджвальнікам рэкламы ўстанаўліваць спецыяльныя канструкцыі без пераўзгаднення ў радыусе 10 метраў ад месца, якое прапісанае ў дазволе. Нагадаем, раней гэта дазвалялі рабіць пры ўмове, калі рэкламны шчыт "не стварае пагроз для бяспекі".
Другая змена тычыцца сітуацыі, калі дзяржорганы патрабуюць прыбраць тыя ці іншыя канструкцыі для правядзення рамонтных работ або, напрыклад, добраўпарадкавання тэрыторыі. Таксама размова ідзе аб арганізацыі мерапрыемстваў з нагоды дзяржаўных свят. І вось, калі раней уладальнік рэкламнага шчыта мог бясплатна без паўторнага конкурсу на свой выбар атрымаць новае месца для размяшчэння або вярнуцца да старога, зараз гэтага зрабіць нельга.