30 снежня 2024, панядзелак, 19:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўскі еўрадэпутат: Іншыя краіны таксама павінны распачаць справы супраць Лукашэнкі

5
Літоўскі еўрадэпутат: Іншыя краіны таксама павінны распачаць справы супраць Лукашэнкі

Ёсць дзве асаблівасці падачы дакументаў супраць дыктатара ў МКС.

Дэпутат Еўрапарламента ад Літвы Дайнюс Жалімас пракаментаваў перадачу ў Міжнародны крымінальны суд дакументаў аб злачынствах Лукашэнкі. У сваім «Фейсбуке» ён тлумачыць, што "дэпартацыі (разам з пераследам паводле палітычных ці нацыянальных прычын), якія маюць на ўвазе вымушаны выезд людзей з краіны з-за страху пераследу", - "вузкае акно для юрысдыкцыі Міжнароднага крымінальнага суда".

“З такімі злачынствамі можна звяртацца ў МКС і ў тыя краіны-удзельніцы Рымскага статута, на тэрыторыі якіх выяўляюцца іх наступствы. Літва - менавіта такая краіна, бо мы прытулілі шмат беларусаў, якія ўцяклі ад рэжыму Лукашэнкі”, - піша Жалімас.

Еўрадэпутат падкрэслівае, што ў звароце разглядаюцца не ўсе злачынствы рэжыму Лукашэнкі, а толькі дэпартацыі і звязаныя з імі пераследы. Зварот Літвы ў МКС не азначае аўтаматычна, што суд абавязкова пачне расследаванне і будзе пераследаваць Лукашэнку. Пракурор МКС разгледзіць зварот і прыме пастанову аб пачатку расследавання.

Жалімас таксама адзначае дзве важныя асаблівасці падачы дакументаў у МКС.

Па-першае, важна, каб пракуратура Літвы не ўспрыняла зварот у МКС як прычыну для прыпынення свайго расследавання ў злачынствах супраць чалавечнасці на падставе ўніверсальнай юрысдыкцыі. МКС і пракуратура Літвы будуць дапаўняць адзін аднаго ў расследаванні, а не канкураваць.

"Мы будзем уважліва сачыць, каб зварот у МКС не выкарыстоўваўся як прычына для таго, каб не прыцягваць да адказнасці вядомых падазроных у справе, распачатай у Літве на падставе ўніверсальнай юрысдыкцыі", — піша еўрадэпутат.

Па-другое, Літва пакуль дзейнічае адна. Польшча і Латвія, хаця і закранутыя дэпартацыямі беларусаў, не звярнуліся ў МКС.

“Я прыкладу ўсе намаганні, каб яны далучыліся. Іншыя краіны таксама павінны пачаць справы супраць Лукашэнкі, калі Еўропа хоча перамагчы дыктатараў”, - запэўніў Жалімас.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках