21 снежня 2024, Субота, 17:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі забаранілі гішпанскія аліўкі

3
У Беларусі забаранілі гішпанскія аліўкі

І расейскага вяленага шчупака.

У Беларусі забаранілі прадаваць вяленага шчупака ад расейскага вытворцы, таматную пасту з РФ, а таксама гішпанскія алівы, паведамляе Дзяржстандарт.

Вялены вытрыбушаны шчупак ад іпэшніка з РФ забаронены да продажу ў Беларусі з 2 кастрычніка. Прычына ў тым, што рыба занадта сухая. Як расказалі ў Дзяржстандарце, масавая дзель вільгаці склала 5,5 адсотка пры норме не менш як 30 адсоткаў для вяленай рыбы. Гэта значыць шчупак пасуе пад вызначэнне сушанай (у ёй не больш за 20% вільгаці), а не вяленай - такім чынам выходзіць, што яна прадаецца пад няправільным найменнем, а гэта парушэнне.

Парушэнне патрабаванняў бяспекі выявілі і ў расейскай таматнай пасце "Мараўка". Як паведамілі ў Дзяржстандарце, "выяўлены незаяўлены вытворцам недапушчальны харчовы дадатак кансервант дыяксід серы (Е220)". Акрамя таго, масавая доля растваральных сухіх рэчываў склала 24 адсоткі пры норме не менш як 25 адсоткаў, гэта значыць бляшанка прадукту "не можа быць ідэнтыфікавана як таматная паста, за якую выдаецца".

Гішпанскія аліўкі ў пачках з надпісам па-польску таксама прызналі недапушчальнымі для продажу з-за кансерванту. Спецыялісты выявілі, што "пры вытворчасці прадукцыі прымяняўся заяўлены ў маркіроўцы кансервант дыяксід серы (Е220), недапушчальны для выкарыстання пры вытворчасці алівак".

І пасту, і алівы забаронена прадаваць у нашай краіне з 7 кастрычніка.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках