21 снежня 2024, Субота, 17:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка баіцца

9
Лукашэнка баіцца

І гэта добра.

Лукашэнка сустракаўся з нешматлікімі амбасадарамі тых краін, якія не пагрэбавалі верыфікаваць сваіх амбасадараў.

«Чарговай падставай для замежных нападак на Беларусь стане, відавочна, кампанія выбараў прэзідэнта (гэтая ўжо кампанія ў нападках на Беларусь пачалася, вы гэта ведаеце). Ужо, напэўна, пачалі пісаць нарыхтоўкі гучных планаў "зрынання рэжыму" і прасіць мільёны даляраў грантаў на гэтыя бескарысныя мэты. Кожныя пяць год просяць. Адразу засмучу ідэйных натхніцеляў: расхістаць сітуацыю і ўвесці краіну ў бездань хаосу мы не дазволілі і не дазволім. Вы гэта ўбачыце”, - сказаў ён.

Баіцца. Гэта добра.

А яшчэ ў Менску з сённяшняга дня можна зарэгістраваць ІП. Рэгістрацыя была прыпынена "з тэхнічных прычын" 17 жніўня 2021 года.

І вось тэхнічныя прычыны скончыліся. Няўжо яны да выбараў хочуць ілюзію нармальнага жыцця стварыць? Ну-ну…

Telegram-канал "Вечерний дофамин"

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках