21 снежня 2024, Субота, 14:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Вярнуўся дадому па нажы»

6
«Вярнуўся дадому па нажы»

Гарадзенец хацеў разабрацца з персаналам крамы, дзе яго пакрыўдзілі.

У Гародні мужчына з нажом хацеў развязаць канфлікт у краме. Падрабязнасці паведамілі ў тэлеграм-канале "102.Нёман" УУС Гарадзенскага аблвыканкама.

Інцыдэнт здарыўся 1 кастрычніка. У міліцыю а 23.42 гадзін патэлефанавалі мінакі, якія расказалі, што па вуліцы Урублеўскага ідзе мужчына з нажом. Праваахоўнікі затрымалі грамадзяніна з халоднай зброяй.

Высветлілася, што гарадзенец ішоў у краму, у якой яму не спадабалася абслугоўванне. Раней у гандлёвым аб'екце мужчыну не спадабалася, як з ім размаўлялі, таму ён схадзіў дадому і ўзяў два нажы, каб "растлумачыць сітуацыю".

- У дачыненні да затрыманага праводзіцца праверка, - пракаментавалі ва УУС.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках