2 кастрычнiка 2024, Серада, 19:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Войска Ізраіля вядзе баі на поўдні Лібана

Войска Ізраіля вядзе баі на поўдні Лібана

ЦАХАЛ размяшчае другую дывізію.

Войска абароны Ізраілю (ЦАХАЛ) у сераду заявіла аб «жорсткіх баях» у Паўднёвым Лібане і заклікала жыхароў рэгіёну не наведваць раёны на поўдзень ад ракі Літані. Незадоўга да гэтага рух «Хезбала» паведаміў аб першым з пачатку ізраільскай ваеннай аперацыі ў Лібане баявым сутыкненні з ізраільскімі вайскоўцамі каля населенага пункта Адайсэ на поўдні краіны, піша «Нямецкая хваля».

У «Хезбале» сцвярджаюць, што баевікі руху нанеслі ізраільцянам страты і прымусілі іх адступіць. Акрамя таго, яны заявілі аб нанясенні ракетна-артылерыйскага ўдару па вялікай колькасці ізраільскіх войск ля населенага пункта Місгаў-Ама на поўначы Ізраіля і аб ракетных ударах па пазіцыях ЦАХАЛ у трох іншых месцах.

Паводле інфармацыі ізраільскага камандавання, раніцай у сераду з Лібана па Ізраілю запусцілі 50 рэактыўных набояў. У населеным пункце Метула, асноўную частку жыхароў якога эвакуявалі, пашкоджаныя 10 дамоў.

Тым часам ізраільцяне размясцілі на поўдні Лібана другую дывізію для наземных аперацый супраць «Хезбалы». 36-я дывізія перасекла мяжу ўслед за 98-й дывізіяй, якая ўвайшла ў Лібан у ноч на аўторак.

Ізраільскія вайскоўцы заклікалі эвакуявацца цывільных асоб з двух дзясяткаў вёсак на поўдні Лібана. У заяве ЦАХАЛ падкрэсліваецца, што ўсякі будынак, які выкарыстоўвае «Хезбала» для ваенных патрэб, з'яўляецца цэллю. Напярэдадні такое прадпісанне атрымалі жыхары яшчэ 28 лібанскіх вёсак.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках