Беларус з жонкай сабралі больш за 35 літраў лісічак і апенек за 1,5 гадзіны
10- 2.10.2024, 17:20
- 7,760
І расказалі дзе.
Кастрычнік, апроч прыгожай прыроды, радуе яшчэ і наяўнасцю грыбоў у лясах. Так, знайсці іх становіцца ўсё больш складана, але можна. Гэта даводзіць жыхар Юзуфава Васіль Папок. Напярэдадні яны разам з жонкай назбіралі больш за 35 літраў апенек і лісічак, піша газета «Прысталiчча».
Васіль Папок ведае лес як свае пяць пальцаў. З дзяцінства ён любіць бавіць вольны час сярод дрэў. Для яго лес - гэта не толькі крыніца ўраджаю, але і месца, дзе ён знаходзіць унутраную гармонію.
- Грыбнік - гэта не проста хобі, гэта стыль жыцця. У нас якраз побач лес, мы з жонкай ходзім туды часта. Кожны раз, калі зямля насычаецца вільгаццю, я бяру свае кошыкі і адпраўляюся на пошукі, - кажа ён.
Васіль Папок з жонкай у лес ходзяць часта, грыбоў знаходзяць шмат. Іх яны марозяць і закатваюць, крыху пакідаюць пасмажыць з бульбай і цыбуляй. Што цікава, жанчына грыбы збіраць любіць, але есць іх рэдка.
- На стол грыбы мы ставім толькі па святах, каб выстарчыла на ўвесь год нашым гасцям, - дадае суразмоўца.
Учора, напрыклад, муж і жонка наведалі хваёвы лес у Менскім раёне, бо нядаўна прайшоў добры дождж. Выправіліся яны на тэрыторыю вёскі Сярэдняй.
- Назбіралі больш за 35 літраў апенек і лісічак за паўтары гадзіны, а потым да поўначы іх перабіралі. З лесу прынеслі тры поўныя вядры, але больш за палову грыбоў выявіліся не прыдатнымі ў ежу — яны былі пашкоджаныя чарвякамі. Улетку, дарэчы, была такая ж праблема. Гэта праз засуху, - кажа мужчына.