2 кастрычнiка 2024, Серада, 21:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі пачалі выпускаць сыр з белым труфелем

6
У Беларусі пачалі выпускаць сыр з белым труфелем

Кілаграм гэтага сыра каштуе 54 рублі 44 капейкі.

У пачатку мінулага месяца Верхнядзвінскі масласырзавод абвясціў аб выпуску навінкі — сыру Tartufo з дадаваннем італійскага белага труфеля, заўважылі «Народныя навіны Віцебска».

Як запэўніваюць на прадпрыемстве, новы гатунак сыра адрозніваецца вытанчаным тонкім водарам, далікатным сметанковым смакам з масай араматычных і смакавых нюансаў. У ім можна адчуць кветкавыя ноткі, ноткі арэха, мускусу і нават водар вільготнага ад расы падлеску раніцай.

Паводле звестак з каталога масласырзавода, «Tartufo» - гэта паўцвёрды сыр расейскай групы з маленькімі вочкамі. Спее гэты сыр усяго 60 дзён.

Рэцэптура сыроў гэтай групы была распрацаваная ў 1960-я гады ў СССР. Вырабляюцца яны з пастэрызаванага каровінага малака з унясеннем малаказгусальнага сычужнага ферменту і закваскі мезафільных малочнакіслых бактэрый. Сыр паўцвёрды, жоўтага колеру, на зрэзе відаць карункі з дробных вочак.

Белы труфель у шэрагу краін уважаецца за далікатэсны ядомы грыб. Ён таксама выкарыстоўваецца для вытворчасці аліўкавага алею, сыроў і каўбас. Прыкладны кошт белага труфеля - 6 еўраў за грам.

У крамах Віцебска знайсці гэты сыр пакуль не ўдалося. Адсутнічае ён і прайс-лісце прадпрыемства, які апошні раз абнаўляўся, здаецца, у красавіку. Так што кошт навінкі назваць цяжка.

У Беларусі ўжо выпускаецца сыр з чорным труфелем - гэта «Кронэс» ад «Малочнага свету».

Кілаграм гэтага сыру каштуе 54 рублі 44 капейкі. Варта, аднак, улічваць, што белы труфель каштуе даражэй за чорны ў 5-6 разоў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках