21 снежня 2024, Субота, 17:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ХАМАС узяў на сябе адказнасць за тэракт у Тэль-Авіве

ХАМАС узяў на сябе адказнасць за тэракт у Тэль-Авіве

У выніку тэракту цяжкае раненне атрымаў грамадзянін Беларусі.

Ваеннае крыло палестынскай групоўкі ХАМАС – брыгады «Аль-Касам» – узяла на сябе адказнасць за тэракт у Яфе ў Тэль-Авіве 1 кастрычніка, паведамляецца ў тэлеграм-канале брыгадаў.

«Брыгады "Аль-Касам" бяруць на сябе адказнасць за ўчорашнюю аперацыю ў Яфе, у выніку якой сем ізраільцянаў загінулі і 16 атрымалі раненні», – сказана ў паведамленні.

Паліцыя Ізраіля паведамляла, што двое тэрарыстаў увайшлі ў вагон метратрамвая, які спыніўся на станцыі, і адкрылі агонь па пасажырах, пасля чаго рушылі па Іерусалімскім бульвары, страляючы і наносячы нажавыя ўдары па мінаках.

У ХАМАС паведамілі, што два іхнія байцы прарваліся на тэрыторыю Ізраіля, паранілі аднаго з салдатаў і забралі ягоную зброю, пасля чаго ўчынілі перастрэлку ў Тэль-Авіве.

Брыгады «Аль-Касам» папярэдзілі, што Ізраілю варта чакаць новых нападаў з боку Заходняга берагу ракі Іардан. Выканаўцы тэракту ў Тэль-Авіве – выхадцы з Хеўрона, горада на Заходнім беразе.

Сярод загінулых падчас тэракту – грамадзянін Грузіі Ілля Назадзэ і грамадзянін Грэцыі Джонас Хрозіс. Цяжкае раненне атрымаў грамадзянін Беларусі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках