2 кастрычнiка 2024, Серада, 23:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Верасень гэтага года стаў у Беларусі самым цёплым за ўвесь перыяд назіранняў

Верасень гэтага года стаў у Беларусі самым цёплым за ўвесь перыяд назіранняў

Сярэдняя тэмпература паветра склала 17,5 градуса.

Сярэдняя ў Беларусі тэмпература паветра за верасень склала 17,5 градусаў, гэта вышэй за кліматычную норму на 4,8 градусаў, паведамілі БелТА ў Белгідрамеце.

«Верасень бягучага года заняў першае месца ў ранжыраваным шэрагу назіранняў ад самага цёплага да самага халоднага за ўвесь перыяд назіранняў», – адзначылі ў Белгідрамеце.

Дадатная анамалія тэмпературы паветра распаўсюдзілася па ўсёй тэрыторыі краіны і знаходзілася ў асноўным у межах ад 4 да 6 градусаў.

У абласным разрэзе найбольшыя адхіленні тэмпературы паветра ад кліматычнай нормы адзначаныя ў Магілёўскай вобласці (у сярэднім па вобласці плюс 5,3 градуса). У Віцебскай вобласці яны былі найменшымі (плюс 4,4 градуса).

«Сярэдняя тэмпература паветра ўсіх трох дэкадаў была значна вышэйшая за норму. Найбольш анамальнай была другая дэкада з адхіленнем ад нормы 5,6 градуса. У першай і трэцяй дэкадах станоўчая анамалія склала 4,8 і 4,3 градуса адпаведна», – адзначылі кліматолагі.

Тэмпература паветра днём цягам месяца ў асноўным складала плюс 20–27 градусаў. У асобныя суткі, пераважна на пачатку месяца, яна ўзнімалася да 30 градусаў і вышэй. Максімальнага значэння – 32 градусы – тэмпература паветра дасягнула днём 1 верасня на станцыі Акцябр.

У апошнія дні месяца сярэднесутачная тэмпература паветра наблізілася да кліматычнай нормы і нават днём не перавышала 15 градусаў.

А вось ападкаў у верасні было значна менш за кліматычную норму: за месяц у сярэднім у краіне выпала 26 мм ападкаў (47 адсоткаў кліматычнай нормы). Верасень 2024 года заняў восьмае месца ў ранжыраваным шэрагу назіранняў ад самага сухога да самага вільготнага, пачынаючы з 1945 года.

Па абласцях больш за ўсё ападкаў адзначана на тэрыторыі Берасцейскай вобласці (у сярэднім па вобласці выпала 35 мм, або 66 адсоткаў нормы), менш за ўсё – у Магілёўскай вобласці (13 мм, або 26 адсоткаў нормы). Цягам усіх трох дэкадаў адзначаўся істотны дэфіцыт ападкаў.

«Дажджы выпадалі рэдка і ў асноўным насілі ліўневы характар, месцамі дасягалі крытэру небяспечнай з'явы. Месцамі адзначалася ўзмацненне хуткасці ветру парывамі да 15 м/с і больш», – расказалі кліматолагі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках