«Беллегпрам» сабраўся кінуць выклік Ozon і Wildberries
26- 2.10.2024, 21:33
- 10,436
Канцэрн абвясціў пра стварэнне нацыянальнага маркетплэйсу.
У «Беллегпраме» абвясцілі пра стварэнне беларускага нацыянальнага маркетплэйсу, які можа стаць канкурэнтам Ozon і Wildberries. Інфармацыя пра гэта з'явілася ў афіцыйным тэлеграм-канале «Беллегпрама»
– На пляцоўку зойдуць айчынныя вытворцы з абсалютна розных галінаў эканомікі. Ужо сфармаваная двухузроўневая працоўная група. Далей – зацвярджэнне і першае паседжанне, – паінфармавалі ў названай крыніцы.