Байдэн: ЗША і Ізраіль абмяркоўваюць магчымы адказ на атаку Ірана
- 2.10.2024, 21:39
- 3,384
Тэгерану прыгразілі сур'ёзнымі наступствамі.
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн расказаў, што амерыканскі бок абмяркоўвае са сваімі ізраільскімі калегамі магчымы адказ на масаваную атаку Ірана.
Заяву Байдэна прыводзіць тэлеканал CNN.
Паводле словаў амерыканскага прэзідэнта, ЗША давалі парады наўпрост ізраільскім чыноўнікам датычна таго, якім можа быць адказ Ізраіля на іранскую атаку.
«Мы будзем абмяркоўваць з ізраільцянамі, што яны збіраюцца рабіць. Мы ўвесь гэты час размаўлялі з людзьмі Бібі (мянушка прэм'ер-міністра Ізраіля Біньяміна Нетаньяху – Рэд.)», – дадаў ён.
Байдэн таксама адзначыў, што «даволі хутка» можа правесці тэлефонную размову з Нетаньяху.
Белы дом заявіў, што Тэгеран сутыкнецца з сур'ёзнымі наступствамі за маштабную ракетную атаку на Ізраіль у аўторак.