Сінер перамог на турніры ў Эр-Рыядзе
1- 20.10.2024, 15:42
- 1,796
Італійскі тэнісіст зарабіў рэкордныя $6 млн прызавых.
Італіец Янік Сінер падолеў гішпанца Карласа Алькараса ў фінальным матчы выставачнага турніру Six Kings Slam у Эр-Рыядзе.
Сустрэча скончылася з лікам 6:7 (5:7), 6:3, 6:3 на карысць Сінера.
23-гадовы Сінер з'яўляецца першай ракеткай свету, 21-гадовы Алькарас - другой.
У турніры Six Kings Slam таксама бралі ўдзел датчанін Хольгер Рунэ, гішпанец Рафаэль Надаль, расеец Данііл Мядзведзеў і серб Новак Джокавіч. У матчы за трэцяе месца Джокавіч перамог Надаля.
Six Kings Slam - турнір з рэкорднымі прызавымі ў гісторыі тэніса. Кожны тэнісіст атрымаў як мінімум $1,5 млн за ўдзел, пераможца — $6 млн. Для параўнання чэмпіён US Open цяперашняга сезона Сінер зарабіў за турнір $3,6 млн.