22 лiстапада 2024, Пятніца, 18:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Тбілісі са сцягамі ЕЗ і Украіны пачаў збірацца праеўрапейскі марш

10
У Тбілісі са сцягамі ЕЗ і Украіны пачаў збірацца праеўрапейскі марш

Праз шэсць дзён у Грузіі пройдуць парламенцкія выбары.

Удзельнікі праеўрапейскага маршу ў Тбілісі пачалі збірацца на розных лакацыях горада, каб далучыцца да пратэстнай акцыі на плошчы Свабоды пад дэвізам "Грузія выбірае Еўразвяз", які праходзіць за шэсць дзён да парламенцкіх выбараў.

Аб гэтым паведаміла выданне Sova.

Каля метро Марджанішвілі сабраліся грамадзяне Грузіі, сябры і прыхільнікі кааліцыі “Моцная Грузія”. На адным з транспарантаў - пасланне алігарху і заснавальніку партыі ўлады "Грузінская мара" Бідзіне Іванішвілі: "Праз тыдзень Бідзіна апынецца дома, у Маскве!".

Адзін з лідараў кааліцыі, Мамука Хазарадзэ, падкрэсліў, што важна, каб пратэст пачулі тыя грамадзяне, якія пакуль не вызначыліся, ісці ці не ісці на парламенцкія выбары 26 кастрычніка.

“Неабавязкова галасаваць за нас, але неабходна галасаваць за апазіцыйныя партыі... Гэтай краінай павінен кіраваць кааліцыйны ўрад, калі мы хочам дамагчыся прагрэсу вельмі хуткім спосабам”, - заявіў Хазарадзэ, лідар “Лела”.

Між тым, людзі прыходзяць з транспарантамі, сцягамі Грузіі і Еўразвязу. Сярод атрыбутыкі таксама і сцяг Украіны. Гэта мэсыдж аб тым, што абедзве краіны, якія імкнуцца ў еўрапейскую сям'ю, маюць агульны шлях.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках