У Курскай вобласці РФ дэсантнікі УСУ збілі найноўшы расейскі БПЛА, які можа несці ракеты
2- 20.10.2024, 20:51
- 5,550
Відэафакт.
Зэнітнае ракетнае падраздзяленне 80 асобнай дэсантна-штурмавой Галіцкай брыгады Дэсантна-штурмавых войскаў УС Украіны знішчыла ў небе над Курскай вобласцю РФ найноўшы расейскі выведвальна-ударны беспілотны лятальны апарат “Арыён”.
Пра гэта інфармуе Цензор.НЕТ са спасылкай на прэс-службу 80-й ДШВ.
Адзначаецца, што варожы беспілотнік прызямліў разлік зэнітнага ракетнага комплексу "Страла-10".
"Беспілотны лятальны апарат падобнага тыпу небяспечны тым, што можа не толькі весці паветраную выведку, але і маючы на ўзбраенні чатыры ракеты класа "паветра - зямля" - наносіць агнявую паразу па наземных цэлях", - гаворыцца ў паведамленні.