21 кастрычнiка 2024, панядзелак, 10:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ва Украіне нічога такоўскага не было»

3
«Ва Украіне нічога такоўскага не было»

УСУ ліквідавалі высокапастаўленых акупантаў у Курскай вобласці РФ.

У пачатку аперацыі ў Курскай вобласці УСУ мелі прастору для дзеянняў, паколькі там не было засяроджаных сіл супраціўніка і суцэльнай эшаланаванай абароны, якая патрабуе цяжкіх сустрэчных баёў.

Пра гэта сказаў Герой Украіны, камбрыг 95-й АДШБр Алег Апостал з пазыўным «Фармоза» у інтэрв'ю «Новинарне». Ён адзначыў, што дзякуючы такой сітуацыі, украінскія вайскоўцы маглі манеўраваць, праводзіць рэйдавыя дзеянні, «пашырацца направа або налева - куды хочаш».

«Таксама трэба адзначыць працу нашай авіяцыі і ракетчыкаў. Калі мне трэба ў нейкую мясціну ўлупіць - ёсць. Калі трэба выкарыстанне «хаймарса» - таксама без пытанняў. Яны таксама адыгралі сваю ролю. І тое, што з'явілася ва Украіне і чаго раней не было - гэта выкарыстанне авіяцыі: яна трапляе ў цэль з дакладнасцю да 2-3 м. Гэта вельмі крута», - падзяліўся вайсковец.

Ён дадаў, што па Куршчыне працуюць пераабсталяваныя пад замежныя бомбы МіГі, Су.

Апостал расказаў, што амаль да канца жніўня аперацыя на Куршчыне ішла гладка, украінскім вайскоўцам удалося набраць шмат палонных. «Цяпер стаім, ужо цяжэй ваяваць. Каб узяць нейкую пазіцыю, трэба прыкласці значна больш намаганняў», - сказаў вайсковец і дадаў, што ўжо выбудавалася і «у нас лінія абароны, і ў іх... Ужо так моцна не паваюеш».

Апостал адзначыў таксама, што ў Курскай вобласці расейцы паспелі ўжо акапацца.

Акрамя гэтага, «Фармоза» расказаў, колькі расейцаў атрымалася знішчыць яго брыгадзе. «Забітымі - больш за сотню. Мы іх перамолваем вельмі добра. Вось учора было 18 штурмавых дзеянняў, з іх 9 разоў - гэта паветрана-дэсантныя войскі. Мы пазіцыю ніводную не страцілі. Але ўявіце, колькі мы іх перамалолі», - падкрэсліў вайсковец.

«Нашыя дэсантнікі ліквідавалі камандзіра палка 76-й дывізіі. І намесніка камбрыга 83-й брыгады. Улупілі з FPV. Пацверджаныя», - дадаў камбрыг 95-й АДШБр.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках