Сабаленка стала першай ракеткай свету
8- 21.10.2024, 9:22
- 2,872
Беларуская тэнісістка абышла ў рэйтынгу WTA польку.
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка паднялася на першы радок у абноўленым рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), стаўшы першай ракеткай свету, пра гэта сведчаць звесткі на афіцыйным сайце арганізацыі.
Беларуска выперадзіла ў балах папярэднюю лідарку польку Ігу Свёнтэк: у Сабаленкі - 9706 балаў, у Свёнтэк - 9665.
Сабаленка другі раз здолела ўзначаліць рэйтынг WTA. Упершыню падняцца з другога на першы радок ёй удалося ў верасні мінулага года.