21 кастрычнiка 2024, панядзелак, 12:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі зноў даступны онлайн-кінатэатр Okko

У Беларусі зноў даступны онлайн-кінатэатр Okko

Мінінфарм надумаў яго разблакаваць.

Пра гэта паведаміла Міністэрства інфармацыі Беларусі.

Паводле прэс-рэлізу Мінінфарма, пастанова аб аднаўленні доступу да онлайн-кінатэатра Okko было прынятая пасля таго, як уладальнік інтэрнэт-рэсурсу ліквідаваў парушэнне, якое стала падставай для абмежавання доступу.

Міністэрства інфармацыі заблакавала расейскі онлайн-кінатэатр Okko у Беларусі 30 верасня.

Згодна з афіцыйнай заявай, прычынай блакавання стала размяшчэнне на рэсурсе забароненай інфармацыі, "накіраванай на прапаганду гвалту і жорсткасці". Аднак дэталі аб змесце не ўдакладняліся.

Okko уваходзіць у чацвёрку найбуйных расейскіх стрымінгавых сэрвісаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках