24 лiстапада 2024, Нядзеля, 3:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Такога ў Беларусі не было ўжо 20 гадоў»

5
«Такога ў Беларусі не было ўжо 20 гадоў»

У нашай краіне рэзкі ўсплёск захворвання на адзёр.

Трывожная інфармацыя аб росце захворвання на адзёр была агучаная на другім Гомельскім міжнародным кангрэсе "Інфекцыйныя хваробы, мікрабіялогія і імуналогія", пішуць "Белыя халаты".

Загадчыца лабараторыі вакцынаваных інфекцый, прафесарка Алена Самайловіч, характарызуе сітуацыю 2024 года як "зусім несуцяшальную". Яна распавяла, што такой колькасці выяўленых выпадкаў адру "не назіралі на працягу больш за 20 гадоў". Выпадкі зарэгістраваны ва ўсіх абласцях. Найбольш высокае захворванне адзначаецца ў Берасцейскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцях.

Алена Самайловіч апісала адзін з выпадкаў узнікнення асяродку заражэння адру: у лістападзе 2023 года адначасова захварэлі 14 чалавек, “якія наведвалі гандлёвы цэнтр “Дана-мол” у Менску, дзе яны напэўна перасекліся з крыніцай адру. Крыніца адру хутка пакінула нашу краіну, мы яе выявіць не змаглі”. Усяго ў 2023 годзе было зарэгістравана 58 завозаў віруса розных генатыпаў.

Варта адзначыць важны момант: Беларусь зараз рызыкуе страціць статус краіны, свабоднай ад адру. Вярнуць яго можна толькі пасля таго, як будуць прадстаўлены пераканаўчыя довады адсутнасці эндэмічнай цыркуляцыі віруса ў краіне на працягу 36 месяцаў. Мы даведаемся пра гэта пасля абвяшчэння штогадовых абноўленых звестак аб статусе элімінацыі адру за 2023 год у дзяржавах-сябрах Еўрапейскага рэгіёну САЗ.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках