21 кастрычнiка 2024, панядзелак, 15:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менск адмовіўся лятаць расейскі лоўкостэр

2
У Менск адмовіўся лятаць расейскі лоўкостэр

Рэйсаў зімой не будзе.

Расейская авіякампанія "Перамога" прыпыняе ажыццяўленне палётаў з Масквы і Санкт-Пецярбурга ў Менск.

Аб часовым спыненні рэйсаў "Перамогі" ў Менск паведамляюць дзяржаўныя СМІ са спасылкай на інфармацыю беларускага прадстаўніцтва лоўкастэру.

Адзначаецца, што ў раскладзе авіяперавозчыка апошні рэйс у беларускую сталіцу з Масквы запланаваны на 26 кастрычніка, з Санкт-Пецярбурга - 25 кастрычніка.

У офісе "Перамогі" заявілі, што спыненне рэйсаў будзе часовым - такую меру ўвялі толькі на зімовы перыяд. Палёты павінны аднавіцца ў канцы сакавіка 2025 года.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках