21 кастрычнiка 2024, панядзелак, 15:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Херсонскай вобласці на баку Расеі ваююць кубінцы

У Херсонскай вобласці на баку Расеі ваююць кубінцы

Іх апазналі журналісты.

У баях на тэрыторыі Херсонскай вобласці Украіны на баку расейскіх захопнікаў ваююць выхадцы з астраўной дзяржавы ў Лацінскай Амерыцы - Кубы.

Пра гэта ў панядзелак, 21 кастрычніка, піша выданне Meduza, звярнуўшы ўвагу на фатаграфіі прапагандысцкага расейскага агенцтва ТАСС. На здымках — артылерысты 52-й брыгады ВДВ акупантаў, якія ваююць у Херсонскай вобласці.

Сярод тых, хто апынуўся на фота — кубінец П'ер-Антуан Зубізарэта. Сцвярджаецца, што ён атрымаў расейскае грамадзянства і падпісаў кантракт на службу.

Раней улады Кубы паведамлялі аб раскрыцці сеткі гандлю людзьмі, удзельнікі якой вербавалі кубінцаў для адпраўкі на фронт ва Украіну на баку Расеі ва Украіне на баку Расеі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках