21 кастрычнiка 2024, панядзелак, 17:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як выглядае сярэднестатыстычны беларускі бацька

Як выглядае сярэднестатыстычны беларускі бацька

Партрэт паводле звестак Белстата.

21 кастрычніка ў Беларусі адзначаюць Дзень бацькі. Даведацца, як выглядае сярэднестатыстычны беларускі тата, можна са статыстычнага агляду, апублікаванага Нацыянальным статыстычным камітэтам Беларусі.

Беларускі бацька - жанаты гараджанін, які працуе ў будаўнічай або транспартнай сферы і мае сярэднюю спецыяльную адукацыю, піша magilev.by.

На 1 студзеня 2024 года колькасць мужчын ва ўзросце 18 гадоў і старэйшых складала 3, 3027 млн чалавек.

У гарадской мясцовасці пражывае 76,9% мужчын, у сельскай - 23,1%. Амаль кожны пяты жыве ў сталіцы.

На пачатак 2024 года на 1 000 жанчын у Беларусі прыпадала 1006 мужчын ва ўзросце 18-39 гадоў і 729 мужчын ва ўзросце 40+ гадоў.

У 2023 годзе ўзялі шлюб 56 044 мужчыны. Пры гэтым першы раз на парозе ЗАГСа з'явіліся 36 933 чалавекі (іх сярэдні ўзрост склаў 28,8 года), а паўторны шлюб узялі 19 111 чалавек (іх сярэдні ўзрост роўны 42,8 года).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках