21 кастрычнiка 2024, панядзелак, 21:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Куба патанула ў цемры

20
Куба патанула ў цемры
Фота: REUTERS/Norlys Perez

Як выглядае поўны блэкаўт выспы.

На Кубе супрацоўнікі экстранных службаў пакуль не могуць аднавіць энэргасістэму краіны, якая выйшла з ладу 18 кастрычніка і пагрузіла востраў у блэкаўт, паведамляе The Guardian.

«Працэс паўторнага падключэння энэргетычнай сістэмы застаецца складаным», - паведамілі ў кубінскім Міністэрстве энэргетыкі.

Паводле інфармацыі журналістаў, рамонтныя брыгады тройчы пацярпелі няўдачу, спрабуючы перазапусціць энэргетычную сістэму. У Мінэнэргетыкі адзначалі, што чарговыя непаладкі, якія не дазволілі скончыць блэкаўт, здарыліся ў падсістэме, у якую ўваходзіць сталіца Кубы — Гавана.

Яшчэ 18 кастрычніка ўлады Кубы адправілі па дамах дзяржслужбоўцаў з ведамстваў не першараднай важнасці, а таксама скасавалі заняткі ў школах праз аварыю.

Як пішуць журналісты, наступствы блэкаўту пагаршаюцца тым, што ў кубінскага ўрада праблемы з фінансамі. Адключэнні электраэнэргіі працягласцю да 20 гадзін на дзень сталі звычайнай з'явай па ўсім востраве, бо дзяржава з усіх сіл спрабуе закупіць дастаткова паліва на сусветных рынках для сваіх пяці асноўных цеплаэлектрастанцый.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках