Пасля вяртання з Польшчы жыхару Бабруйска прысудзілі сем гадоў калоніі
5- 21.10.2024, 16:27
- 11,636
На падставе двух «палітычных» артыкулаў.
У Магілёўскім абласным судзе 27 верасня вынеслі прысуд палітвязню Максіму Хвашчынскаму. Яго судзілі паводле ч.2 арт.367 (паклёп на Лукашэнку), ч.1, 2 арт.361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання ці ўдзел у ім) Крымінальнага кодэкса, піша «Вясна».
«Суддзя» Ігар Шведаў прызначыў Максіму Хвашчынскаму сем гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Хвашчынскага затрымалі 26 лютага - на наступны дзень пасля вяртання з Польшчы. Спачатку яму прызначылі адміністрацыйны арышт за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў», пасля чаго распачалі крымінальную справу за «паклёп на Лукашэнку» і «стварэнне экстрэмісцкага фармавання».