26 кастрычнiка 2024, Субота, 2:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі і Осцін абмеркавалі ўдары дальнабойнай зброяй углыб Расеі

9
Зяленскі і Осцін абмеркавалі ўдары дальнабойнай зброяй углыб Расеі

Кіраўнік Пентагона сёння наведаў Кіеў.

Украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі абмеркаваў з міністрам абароны ЗША Лойдам Осцінам магчымасць нанясення ўдараў дальнабойнай зброяй па расейскіх вайсковых аб'ектах. Пра гэта ён паведаміў у сваім тэлеграм-канале.

«Мы абмеркавалі найважнейшыя абаронныя прыярытэты, сярод іншага магчымасці супрацьпаветранай абароны Украіны, падрыхтоўку да зімовага перыяду і пашырэнне выкарыстання дальнабойнай зброі супраць расейскіх ваенных аб'ектаў», – напісаў Зяленскі.

Пра візіт Осціна ў Кіеў 21 кастрычніка паведаміла прэс-служба Мінабароны ЗША. На сустрэчы з Зяленскім кіраўнік Пентагона пацвердзіў вылучэнне пакету ваеннай дапамогі на $400 млн. Паводле словаў украінскага лідара, ён змяшчае боепрыпасы, ваенную тэхніку і ўзбраенне.

Раней 16 кастрычніка Байдэн у тэлефоннай размове з Зяленскім абвясціў пра пакет ваеннай дапамогі Кіеву на $ 425 млн, які ўключае «дадатковыя магчымасці СПА, боепрыпасы класу “паветра – зямля”, бронятэхніку і крытычна важныя боепрыпасы для задавальнення надзённых патрэбаў Украіны».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках