26 кастрычнiка 2024, Субота, 2:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Судане збілі грузавы самалёт з расейцамі на борце

У Судане збілі грузавы самалёт з расейцамі на борце

Зона крушэння знаходзіцца ў ахопленым баямі Дарфуры на захадзе краіны.

На захадзе Судана збілі грузавы самалёт, у экіпаж якога, паводле звестак суданскіх Сілаў хуткага рэагавання (СХР), уваходзілі расейцы, паведамляе амбасада Расеі ў краіне.

«Амбасада ў кантакце з суданскімі ўладамі робіць усе неабходныя дзеянні для высвятлення абставінаў гэтага інцыдэнту. Сітуацыя ўскладняецца тым, што зона крушэння знаходзіцца ў ахопленым баямі Дарфуры», – гаворыцца ў паведамленні дыпмісіі.

Карыстальнікі X публікуюць кадры з месца крушэння ў Паўночным Дарфуры. На відэа і фота, размешчаных у тым ліку карыстальнікам Alqadh News, паказаны дакументы пілотаў экіпажу. У аднаго з іх – расейскі пашпарт, у другога – пасведчанне галоўнага інжынера «Airline Transport Incorporation FZC», кампаніі, якая базуецца ў ААЭ і звязаная з Кыргызстанам. На пасведчанні таксама напісана «Міжнародны аэрапорт Манас» – гэта галоўны міжнародны аэрапорт Кыргызстана.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках