26 кастрычнiка 2024, Субота, 2:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы спынілі ўжо 740 чалавек, якія не задэкларавалі валюту

9
На мяжы спынілі ўжо 740 чалавек, якія не задэкларавалі валюту

У іх забралі мільёны.

Беларускія мытнікі прадаўжаюць правяраць, колькі грошай людзі вязуць праз мяжу. Сёлета за дзевяць месяцаў незаконна спрабавалі правезці грошы без дэкларацыі ў 741 выпадку.

Памер канфіскаванай валюты ў беларускіх рублях – блізу 12,7 млн, паведамляе ДМК.

Нагадаем, што дэклараваць трэба суму большую за 10 тысячаў даляраў у эквіваленце, пры гэтым не важна, у якой валюце чалавек вязе грошы. Запаўняць дэкларацыю трэба і пры выездзе, і пры ўездзе, калі памер грошай гатоўкай перавышае гэты ліміт.

Калі сума, якая ўвозіцца або вывозіцца, большая за 100 тысячаў даляраў у эквіваленце, то акрамя дэкларацыі патрэбныя дакументы, якія пацвярджаюць легальнае паходжанне грошай.

Калі на мяжы схаваць грошы, іх могуць канфіскаваць і даць штраф ад 5 да 30 базавых велічыняў. Калі не задэклараваць суму большую за 30 тысячаў даляраў у эквіваленце, то можа пагражаць крымінальная адказнасць.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках