26 кастрычнiка 2024, Субота, 2:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Сірыі ліквідавалі капітана ВМФ РФ

7
У Сірыі ліквідавалі капітана ВМФ РФ
МІКАЛАЙ МІХАЙЛЕНКА

Мікалай Міхайленка загінуў пры «выкананні спецыяльных задачаў».

У Сірыі загінуў капітан I рангу расейскага Ваенна-марскога флоту Мікалай Міхайленка, 21 кастрычніка яго пахавалі ў Севастопалі, заявіў «губернатар»-акупант рэгіёну Міхаіл Разважаеў у тэлеграм-канале.

«Мікалай Мікалаевіч Міхайленка загінуў пры выкананні спецыяльных задачаў у Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы», – напісаў ён.

Як расказаў Разважаеў, Міхайленка нарадзіўся ў Чарнігаве ў сям'і вайскоўца, пасля школы паступіў у Чарнаморскае вышэйшае ваенна-марское вучылішча імя Нахімава (ЧВВМВ) у Севастопалі. Пасля заканчэння вучылішча ён праходзіў службу ў Ваенна-марскім флоце на пасадах афіцэрскага складу.

У апошнія гады Міхайленка выкладаў у ЧВВМВ, але «не адседжваўся ў навучальных аўдыторыях», адзначыў Разважаеў. «Ён карыстаўся кожнай магчымасцю пабываць там, дзе на практыцы ўжываюцца новыя тактычныя прыёмы, выпрабоўваюцца ўзоры ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі», – паведаміў севастопальскі «губернатар».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках