26 кастрычнiка 2024, Субота, 2:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Осцін: Украіна прайшла шлях ад «кактэйляў Молатава» да найлепшых у свеце беспілотнікаў

10
Осцін: Украіна прайшла шлях ад «кактэйляў Молатава» да найлепшых у свеце беспілотнікаў
ЛОЙД ОСЦІН

Кіраўнік Пентагона адзначыў, што ўкраінскія вайскоўцы паказалі неверагоднае майстэрства.

У пачатку поўнамаштабнага ўварвання ўкраінцы карысталіся «кактэйлямі Молатава», каб абараніцца ад акупантаў, а цяпер ва Украіне вырабляюць адны з найлепшых дронаў у свеце. Такое меркаванне выказаў кіраўнік Пентагона Лойд Осцін на сустрэчы з украінскімі студэнтамі, паведамляе РБК-Украіна.

Кіраўнік абароннай установы ЗША нагадаў, што ўкраінцы ў пачатку поўнамаштабнага ўварвання арганізоўвалі засады на расейскія танкі з «кактэйлямі Молатава» ў руках.

«На бурнай украінскай абаронна-прамысловай базе ўкраінскія заводы цяпер выпускаюць адны з найлепшых БПЛА ў свеце. А дасведчаныя ўкраінскія войскі супрацьпаветранай абароны абараняюць вайскоўцаў і сем'і. І вашыя салдаты паказалі неверагоднае майстэрства», – падкрэсліў Осцін.

Таксама кіраўнік Пентагона назваў чатыры прычыны, чаму Вашынгтон падтрымлівае Украіну ў вайне.

«Вайна расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна пагражае еўрапейскай бяспецы. Вайна Пуціна кідае выклік нашым хаўруснікам у NATO. Вайна Пуціна атакуе нашыя агульныя каштоўнасці. Вайна Пуціна – гэта франтальны напад на заснаваны на правілах міжнародны парадак, які гарантуе бяспеку ўсіх нас», – адзначыў ён.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках