«Пуцін у бядзе, самы час нанесці вызначальны ўдар»
1- 22.10.2024, 9:00
- 5,548
Брытанскі палкоўнік мяркуе, што зараз Захад павінен быць смелым.
Просьба Расеі залучыць да вайны супраць Украіны войскі КНДР сведчыць аб тым, што яе войска знаходзіцца ў хісткім стане. Цяпер краіны Захаду павінны зрабіць усё для перамогі Украіны.
Пра гэта ў размове з «24 Каналам» заявіў палкоўнік брытанскага войска ў адстаўцы Хэміш дэ Брэтан-Гордан. Ён ацэньвае маральны стан захопніцкіх войск як нізкі - дэзерцірства, праблемы з выплатамі і нежаданне адпраўляцца на перадавую. Акрамя таго, ваююць у асноўным этнічныя навабранцы з усходу краіны, а не забяспечаныя жыхары Масквы і Санкт-Пецярбурга.
Праз нястачу навабранцаў крамлёўскаму кіраўніку давялося паехаць у Паўночную Карэю і ўзмацніць сваё акупацыйнае войска замежнымі вайскоўцамі:
«Калі расейцам даводзіцца прасіць замежныя краіны, як вось Паўночную Карэю, увесці войскі ва Украіну, то гэта прыкмета таго, што Пуцін у бядзе. Цяпер прыйшоў час сапраўды нанесці вызначальны ўдар па Расеі».