Названыя замежныя «рэкардсмены» ў траплянні ў палон УСУ
1- 22.10.2024, 9:16
- 6,500
Дакладную колькасць ваеннапалонных не раскрываюць.
Сярод акупантаў-іншаземцаў, якія трапілі ва ўкраінскі палон, найбольш жыхароў Шры-Ланкі і Непала.
Пра гэта The Economist распавёў прэс-сакратар Каардынацыйнага штаба Украіны ў абыходжанні з ваеннапалоннымі Віталь Мацвіенка. Паводле ягоных слоў, апошнім часам колькасць палонных з гэтых краін зменшылася. Ён дадаў, што ўлады іншых дзяржаў не зацікаўленыя ў вяртанні сваіх грамадзян, а многім з іх на радзіме пагражае турэмнае зняволенне.
Журналісты паразмаўлялі з ваеннапалоннымі, якія ўтрымліваюцца ў лагеры на тэрыторыі Львоўскай вобласці. Адзін з іх кажа, што падчас навучання бачыў кітайскі "спецназ" і расейскамоўнга іранца, які камандаваў расейскім падраздзяленнем.
Паводле ацэнак, Расея магла завербаваць на вайну супраць Украіны ад некалькіх дзясяткаў да некалькі тысяч наймітаў. Кіеў не агучваў, колькі ўсяго замежнікаў атрымалася ўзяць у палон, аднак выданне піша, што за апошні год ніводнага з іх не абмянялі:
«Сярод нацыянальнасцяў, з якімі сустракаліся ваеннапалонныя, былі шры-ланкійцы, сербы, кубінцы, казахі, таджыкі, мараканцы, індыйцы і егіпцяне. Таксама былі завербаваныя выхадцы з краін Афрыкі на поўдзень ад Сахары».
Крыніца ва ўкраінскай выведцы распавяла журналістам, што значная частка гэтых навабранцаў гіне, паколькі расейскае камандаванне кідае іх на выяўленне агнявых пазіцый Сіл абароны.