28 кастрычнiка 2024, панядзелак, 9:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Эх, таварышы лукашысты, і хлусіць жа трэба ўмець!»

4
«Эх, таварышы лукашысты, і хлусіць жа трэба ўмець!»

Пенсіянерка адказала Белстату.

У рэдакцыю сайта Charter97.org прыйшоў ліст ад беларускай пенсіянеркі, якая не змагла стрымаць свайго здзіўлення і абурэння наконт звестак, якія падае Белстат:

- Паўтараю гэтую фразу апошнія 30 гадоў: “Вось бы жыць у Беларусі, пра якую гавораць на БТ”.

Белстат абвясціў інфармацыю пра сярэдні чэк беларуса ў краме. І ён нейкім дзівосным чынам складае толькі 25 рублёў. Смех дый годзе! Ага, гэта пры тым, што цана кілаграма мяса набліжаецца да 20 рублёў.

Я — пенсіянерка, і мая пенсія крыху не дацягвае да 700 рублёў. Але мой сярэдні чэк не бывае меншы за 50 рублёў. А калі б я мела пенсію хаця б літоўскую, то мой бы сярэдні чэк смела мог бы перасягнуць і 100 рублёў. А так няма з чаго.

Што ж можна купіць за 25 рублёў? Гэта, пэўна, такі набор харчоў: малако, смятана, масла, сыр, хлеб і батон.

З чэкам на 25 рублёў пра садавіну можна толькі сніць сны, а пра рыбу марыць! Ды нам на дваіх з мужам з такім чэкам не пракарміцца!

А калі ўявіць сям’ю з 2 дзецьмі, то што ж яны могуць з’есці на 25 рублёў? Хіба што толькі груцу ды бульбу з кансерваваным гурком са свайго гароду.

Эх, таварышы лукашысты, і хлусіць жа трэба ўмець! Бо вельмі ж ужо камічна выглядаюць вашыя заявы ды лічбы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках