28 кастрычнiка 2024, панядзелак, 9:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Як вы думаеце, колькі каштуе месца ў чарзе?»

9
«Як вы думаеце, колькі каштуе месца ў чарзе?»

Сумленнае апавяданне беларускі пра пасрэднікаў у атрыманні візы.

- Нашы дзеці былі вымушаныя з'ехаць у Польшчу ў пачатку 2023 года, піша чытачка сайта Charter97.org Яўгенія.

- Мы з мужам маем ужо далёка за 60 і, пакуль яшчэ здатныя, хацелі б наведаць дзяцей і ўнукаў. Але вось заканчваецца ўжо і 2024 год, а мы жывём пакуль што марамі.

Прачыталі пра візавую навацыю ў польскіх візавых цэнтрах для пенсіянераў, узрадаваліся: нарэшце, вось зробяць дзеці запрашэнне і паедзем папесціць унукаў. Але радасць наша была нядоўгая.

Высветлілася, што без чаргі можна патрапіць пенсіянерам, якія маюць запрашэнне ад дзяцей або ўнукаў, засведчанае ваяводам. Ды вось толькі каб зрабіць такое запрашэнне, то трэба мець карту сталага побыту і пражыць на тэрыторыі Польшчы не менш як 5 гадоў. А гэта значыць, што запрашэннямі тымі могуць карыстацца эканамічныя мігранты, якія жывуць тут даўно і бесперашкодна могуць ездзіць дадому.

Мы ж са сваім натарыяльным запрашэннем не маем права падаць дакументы паводле жывой чаргі, а мусім зарэгістравацца ў візавым цэнтры. Так, толькі спробы нашы і нашых дзяцей марныя ўжо каторы тыдзень. Звярнуліся мы да фірмы-пракладкі. Вось як вы думаеце, колькі ж каштуе месца ў чарзе? Я дык ажно рот разявіла! 650 рублёў, сума крыху большая за маю пенсію! І гэта толькі месца для падачы. А яшчэ трэба заплаціць 18 еўраў за паслугі і 35 за візу, ну і поліс для пенсіянераў — амаль 200 рублёў.

Мабыць, давядзецца чакаць яшчэ больш як тры гады, каб пабачыцца! Здаецца, больш як год змагаліся з карупцыяй у гэтай сфэры. Вынік адваротны — кошт рэгістрацыі толькі павысіўся. Тут узнікае адное пытанне: каму гэта выгадна?

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках