28 кастрычнiка 2024, панядзелак, 9:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

FT: На Захадзе разглядаюць новы варыянт Украіны ў NАТО

2
FT: На Захадзе разглядаюць новы варыянт Украіны ў NАТО

Па дарозе ФРГ.

Многія палітыкі на Захадзе разумеюць, што неабходны новы падыход у дачыненнях да Украіны. Пры гэтым Зяленскі ў сваім новым плане перамогі патрабуе ад Захаду афіцыйнага запрашэння ў NАТО. Калі Украіну запрашаць у Альянс, то неабходна перагледзець артыкул 5-ы аб калектыўнай бяспецы, бо некаторыя тэрыторыі Украіны знаходзяцца пад акупацыяй, інфармуе рэсурс Financial Times.

У гэтым плане экспэрты ўспомнілі пасляваенную Нямеччыну, калі краіна была падзеленая на ФРГ і ГДР. Аднак розніца ў тым, што ў Нямеччыне былі дакладна пазначаныя межы паміж двума рэгіёнамі, а ва Украіне такіх дакладных межаў няма.

Пры гэтым ніхто не верыць у той факт, што Пуцін мірна аддасць назад акупаваныя тэрыторыі, як гэта было ў свой час з аб'яднаннем Нямеччыны ў адзіную краіну. ФРГ стала чальцом NАТО ў 1955 годзе.

Украіна таксама можа пайсці гэтым шляхам. Апытанне Кіеўскага міжнароднага інстытута сацыялогіі паказала, што 47% украінцаў гатовы змірыцца са стратамі тэрыторый дзеля сяброўства ў NАТО і ЕЗ.

Канкрэтныя крокі ў гэтым кірунку можна пачынаць толькі пасля таго, як стане вядома імя новага прэзідэнта ЗША. Пры гэтым важную ролю ў пытанні NАТО будзе адыгрываць яшчэ Нямеччына, Францыя і Брытанія.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках