Затрыманы муж журналісткі Кацярыны Андрэевай
6- 22.10.2024, 11:55
- 10,636
Ігар Іліяш заставаўся ў Беларусі.
Затрыманы муж журналісткі "Белсата" Кацярыны Андрэевай Ігар Ільяш.
Паведамляецца, што ягонае фота з'явілася ў Telegram-каналах, звязаных з сілавікамі.
Прычына затрымання невядомая.
Адзначым, Кацярына Андрэева асуджаная за «Здраду дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК). Ёй прысудзілі восем гадоў і тры месяцы пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.