28 кастрычнiка 2024, панядзелак, 9:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЦАХАЛ знайшоў бункер «Хезбалы» з $500 млн гатоўкай і золатам

ЦАХАЛ знайшоў бункер «Хезбалы» з $500 млн гатоўкай і золатам

Бункерам асабіста валодаў Хасан Насрала.

Войска абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) выявіла пад адной з бальніц у Бейруце падземны бункер, які належыць ліванскай групоўцы «Хезбала».

Пра гэта заявіў прадстаўнік ЦАХАЛ, контр-адмірал Даніэль Хагары. Са слоў афіцэра, бункерам асабіста валодаў забіты лідар «Хезбалы» Хасан Насрала. У схованцы захоўваліся звыш 500 мільёнаў даляраў у золаце і гатоўцы. Ізраіль абвінаваціў Іран у фінансаванні групоўкі.

"Гэтыя грошы маглі б пайсці на аднаўленне Лібана, але замест гэтага яны былі выкарыстаныя для ўзмацнення «Хезбалы», – падае The Times of Israel словы Хагары. Контр-адмірал таксама заклікаў лібанскі ўрад і міжнародныя арганізацыі прадухіліць выкарыстанне гэтых сродкаў для тэрарыстычнай дзейнасці супраць Ізраіля. Хагары дадаў, што ізраільскія ВПС уважліва сочаць за гэтым комплексам, аднак падкрэсліў, што ўдары па шпіталі не плануюцца, бо ЦАХАЛ вядзе барацьбу з «Хезбалай», а не з народам Лібана.

Раскрыццё інфармацыі аб бункеры і яго змесціва з’явілася пасля начных авіяўдараў па фінансавых аб'ектах «Хезбалы». Ізраільская авіяцыя атакавала Дамаск, знішчыўшы камандзіра падраздзялення групоўкі, якое адказвала за перадачу сродкаў і ўзбраенняў. Імя гэтага камандзіра Хагары не назваў, удакладніўшы толькі, што ён стаў пераемнікам пасля ліквідацыі яго папярэдніка.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках