Рассельгаснагляд знайшоў у беларускіх яйках забароненыя рэчывы
5- 22.10.2024, 14:02
- 3,340
Ёсць пытанні і да мяса.
Рассельгаснагляд узмацніў лабараторны кантроль прадукцыі шасці прадпрыемстваў Беларусі.
Гэта звязана з выяўленнем першасных парушэнняў, паведамляе прэс-служба ведамства.
Так, бактэрыі групы кішачнай палачкі выяўленыя ў ялавічыне прадпрыемстваў ААТ "Акдзімол" і ААТ "Белавежскі".
У мясе птушкі ААТ "Смалявічы Бройлер" выявілі лістэрыі, а ў аналагічнай прадукцыі ААТ "Салігорская птушкафабрыка" - сальманелы.
У яйках ад ААТ «Гомельская птушкафабрыка» спецыялісты выявілі антыбіётыкі цыпрафлаксацын і энрафлаксацын.
На кантроль узялі і тварог ад ААТ "Слуцкі сыраробны камбінат", у гэтым прадукце знайшлі дрожджы.