28 кастрычнiка 2024, панядзелак, 9:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапарламент зацвердзіў крэдыт для Украіны на 35 млрд еўраў

3
Еўрапарламент зацвердзіў крэдыт для Украіны на 35 млрд еўраў

Ён будзе выплачвацца за кошт даходаў ад замарожаных расейскіх актываў.

Еўрадэпутаты ўхвалілі выдзяленне Украіне крэдыту сумай 35 млрд еўраў, які будзе выплачвацца за кошт даходаў ад замарожаных расейскіх актываў.

Як паведамілі ў прэс-службе Еўрапарламента, за прагаласавалі 518 еўрадэпутатаў, супраць 56, а 61 устрымаўся.

Крэдыт з'яўляецца часткай пакета фінансавай дапамогі ў 50 млрд даляраў, узгодненага на ўзроўні G7. Канчатковая сума, якую ўнясе ЕЗ, можа быць ніжэйшай у залежнасці ад сумы крэдытаў, выдадзеных іншымі партнёрамі G7.

Урады краін ЕЗ ужо ўхвалілі гэтую пастанову, цяпер Рада ЕЗ павінна правесці фармальную пісьмовую працэдуру зацвярджэння рэгламенту. Яна ўступіць на наступны дзень пасля публікацыі ў Афіцыйным часопісе.

Як зазначаецца ў прэс-рэлізе ў ЕЗ замарожаны блізу 210 млрд еўраў актываў Цэнтрабанка РФ. У Еўразвязе прынялі пастанову выкарыстоўваць даходы ад гэтых актываў на падтрымку Украіне.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках