28 кастрычнiка 2024, панядзелак, 9:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўца з Беларусі будуць судзіць у Азербайджане

7
Навукоўца з Беларусі будуць судзіць у Азербайджане
ІГБАЛ АБІЛАЎ

Праз тое, што ён талыш.

У Азербайджане, якім з 2003 года кіруе сябар Лукашэнка Ільхам Аліеў, стала модным абвінавачваць апанентаў улады ў дзяржаўнай здрадзе. За апошнія паўгода паводле гэтага артыкула затрыманы палітолаг Бахруз Самедаў і даследчык Ігбал Абілаў. Абодва не пражывалі ў Азербайджане, расказвае выданне MEYDAN.TV.

Ігбал Абілаў з васьмі гадоў жыў у Менску. Ягоная сям'я паходзіць з талышоў - гэта іранскі народ Талыша - рэгіёна ўздоўж паўднёва-заходняга ўзбярэжжа Каспійскага мора, падзеленага паміж сучаснымі Азербайджанам і Іранам. Ігбал з дзяцінства ведаў, што ён - талыш. Вывучаў мову і культуру свайго народа.

У Менску Ігбал скончыў факультэт "Міжнародных дачыненняў" БДУ. Затым - магістратуру і аспірантуру, спецыялізуючыся на дачыненнях Турцыі з краінамі Паўднёвага Каўказа. Выкладаў у БДУ і Беларускім Інстытуце Правазнаўства.

У 2010 годзе ў Рызе група навукоўцаў зарэгістравала Талышскую нацыянальную акадэмію. Сярод іх быў і Ігбал. У Акадэміі займаліся даследаваннем талышскай мовы з сацыяльна-эканамічнага, гістарычнага, этнаграфічнага, археалагічнага, літаратурнага і лінгвістычнага пунктаў гледжання. Таксама Ігбал займаўся выпускам «Весніка Талышскай Нацыянальнай акадэміі» - міжнароднага навуковага часопіса, прысвечанага навуковаму вывучэнню Талыша.

У чэрвені гэтага года Ігбал Абілаў паляцеў у Азербайджан да сям'і - на вяселле стрыечнага брата. Вярнуцца ў Беларусь ён не здолеў, бо быў затрыманы мясцовай Службай дзяржбяспекі. Навукоўца абвінавачваюць не толькі ў дзяржаўнай здрадзе. Яму ставяць у віну і публічныя заклікі да антыдзяржаўнай дзейнасці на загад замежных арганізацый або іх прадстаўнікоў і распальванне нацыянальнай, расавай, сацыяльнай ці рэлігійнай нянавісці і варожасці. Таксама Ігбал абвінавачваецца ў супрацоўніцтве са спецслужбамі Арменіі і ўзгодненай з імі спробе распальвання нянавісці на нацыянальнай глебе ў Азербайджане.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках