Украінскія памежнікі знішчылі расейскі зенітна-ракетны комплекс «Страла-10»
- 22.10.2024, 18:18
- 2,110
Відэафакт.
Украінскія памежнікі на адным з адцінкаў фронту выявілі і знішчылі варожы зенітна-ракетны комплекс «Страла-10».
Відэазапіс паспяховай працы ўкраінскіх абаронцаў апублікаваны ў тэлеграм-канале Дзяржпагранслужбы.
«Страла-10» - савецкі зенітна-ракетны комплекс. Ён прызначаны для візуальнага назірання і знішчэння паветраных цэляў на малых вышынях. Прыняты на ўзбраенне ў 1976 годзе.