Зяленскі заявіў, што незадаволены працай двух міністраў
9- 22.10.2024, 20:20
- 12,040
Пра каго гаворка.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што быў не задаволены дакладамі двух міністраў датычна сітуацыі са скандаламі МСЭК.
Як паведамляе РБК-Украіна, пра гэта ён расказаў падчас вечаровага звароту.
Паводле словаў Зяленскага, ва Украіне павінна быць персанальная адказнасць і кадравыя пастановы праз сітуацыю са скандаламі датычна МСЭК. Сярод іншага, будзе адбывацца поўны аўдыт пенсій і іншых налічэнняў усім службовым асобам, якія арганізавалі сабе інваліднасці.
Таксама Зяленскі заявіў, што заслухаў сёння даклады датычна гэтай сітуацыі ад міністра аховы здароўя Украіны Віктара Ляшко і міністаркі сацыяльнай палітыкі Украіны Аксаны Жалновіч.
«Былі, на жаль, вельмі непераканальныя даклады міністра аховы здароўя Украіны і міністаркі сацыяльнай палітыкі Украіны. Асобна трэба прайсціся па ўсёй гарызанталі мясцовай улады», – сказаў Зяленскі.
Нагадаем, Жалновіч была прызначаная на пасаду кіраўніцы Мінсацпалітыкі 19 ліпеня 2022 года. Ляшко з 11 сакавіка 2020 года быў галоўным санітарным лекарам Украіны, а 20 траўня 2021 года ўзначаліў Міністэрства аховы здароўя.