Лукашэнка не даляцеў да саміту ў Казані?
26- 23.10.2024, 12:18
- 57,074
Дыктатар некуды знік.
22 кастрычніка ў Казані адкрыўся XVI саміт БРІКС. На вечаровым прыёме для лідараў краін БРІКС выканалі "Калінку-малінку".
На саміт прыбылі 36 дэлегацый, з якіх 22 прадстаўленыя на вышэйшым узроўні.
Аляксандр Лукашэнка пакуль не з'явіўся на саміце, прапусціўшы магчымасць правесці нефармальныя сустрэчы з першымі асобамі, адзначыў беларускі палітолаг Дзмітрый Балкунец.
Нагадаем, што нядаўна ў самалёта Лукашэнкі Boeing 767-300 узніклі тэхнічныя праблемы ў паветры. Яму давялося вяртацца з Масквы ў Менск без самога дыктатара. Праз санкцыі ён не праходзіць дыягностыку, відавочна ёсць і праблемы з запчасткамі.
Лётчык-інструктар і палкоўнік Узброеных сіл Украіны ў запасе Раман Світан заявіў у інтэрв'ю Сharter97.org, што самалёт Лукашэнкі можа чакаць катастрофа.