28 кастрычнiка 2024, панядзелак, 11:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Буданаў: КНДР у абмен на ракеты і людзей папрасіла ў Расеі тэхналогіі для «ядзернай зброі»

1
Буданаў: КНДР у абмен на ракеты і людзей папрасіла ў Расеі тэхналогіі для «ядзернай зброі»
КІРЫЛ БУДАНАЎ

Кіраўнік ГУВ раскрыў сакрэтныя пункты ўгоды.

Паўночная Карэя накіравала Расеі ракеты і людзей для вайны супраць Украіны. У абмен КНДР папрасіла ў Масквы тэхналогіі тактычнай ядзернай зброі.

Пра гэта паведаміў кіраўнік Галоўнай управы выведкі Мінабароны Украіны Кірыл Буданаў, якога цытуе The Economist.

.

Як адзначае выданне, Паўночная Карэя не ахвяруе Расеі сваіх людзей ці зброю ў дабрачынных мэтах. Пашырэнне супрацоўніцтва з'яўляецца вынікам дамовы аб узаемадапамозе, падпісанага расейскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным і паўночнакарэйскім лідарам Кім Чэн Ынам у Пхеньяне ў чэрвені 2024 года.

Буданаў апісвае сакрэтныя пункты ўгоды як quid pro quo: расейскія грошы і ноў-хаў у абмен на карэйскіх людзей і ракеты.

Паводле ягоных слоў, Расея дапамагае Паўночнай Карэі абысці санкцыі і "ўмацаваць" свой ядзерны патэнцыял. Кіраўнік ГУВ мяркуе, што РФ перадае КНДР некаторыя тэхналогіі для тактычнай ядзернай зброі малой магутнасці і сістэм запуску падводных ракет.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках