Forbes: Нямецкая сістэма СПА Skynex можа моцна дапамагчы Украіне
2- 23.10.2024, 9:32
- 3,730
Экспэрты ўказалі на яе плюсы.
Нямецкія зенітныя комплексы Skynex - гэта сістэма СПА малой далёкасці, якая здольная прынесці вялікую карысць для Украіны. Сам комплекс ад кампаніі Rheinmetall мае адкрытую архітэктуру, што дазволіць украінцам унесці ў распрацоўку свае ўласныя новаўвядзенні або дасягненні.
Такім чынам, Украіна можа перарабіць Skynex пад свае патрэбы ці новыя рэаліі на полі бою, піша Forbes.
Адкрытая архітэктура дае магчымасць інтэграваць яе з іншымі датчыкамі ці іншымі платформамі сістэм СПА. Экспэрты гавораць, што ўкраінская абаронная прамысловасць не стаіць на месцы.
Кіеў здольны будзе інтэграваць у Skynex сэнсары, радары, датчыкі, ракеты і гэтак далей. Над сістэмай Skynex працавала даччынае прадпрыемства Rheinmetall – Oerlikon.
Першапачаткова сістэма СПА малой далёкасці прызначалася для збівання гелікаптэраў і дронаў.
На сённяшні дзень Нямеччына паставіла Украіне толькі дзве такія сістэмы, аднак у будучыні чакаецца прыбыццё яшчэ дзвюх сістэм Skynex.
У кастрычніку Бэрлін анансаваў новы пакет вайсковай дапамогі Украіне, які ўключае і дзве сістэмы СПА IRIS-t.