28 кастрычнiка 2024, панядзелак, 11:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яшчэ адзін беларускі добраахвотнік завочна асуджаны ў «ДНР»

5
Яшчэ адзін беларускі добраахвотнік завочна асуджаны ў «ДНР»

Ён ваюе ў палку Каліноўскага.

У «ДНР» завочна асуджаны беларускі добраахвотнік Аляксандр Дамблаўскас. Яму далі 14 гадоў калоніі строгага рэжыму, паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на Генпракуратуру Расеі. Байца палка Каліноўскага абвінавацілі паводле артыкула «ўдзел найміта ва ўзброеным канфлікце».

Ведамства заяўляе, што ў перыяд з пачатку вайны да ліпеня 2024 года Дамблаўскас з пазыўным «Тунгус» у складзе «каліноўцаў» браў удзел у баявых дзеяннях на баку Украіны ў розных мясцінах баявога судотыку «ў якасці найміта».

Аляксандру Дамблаўскасу 21 год. Ён з'ехаў з Беларусі ў 2021 годзе - пасля 11 месяцаў у СІЗА. З пачатку вайны пайшоў ваяваць. 25 ліпеня маскоўскі суд завочна арыштаваў Дамблаўскаса і ягонага пабраціма - Яна Дзюбейку. З чэрвеня 22-га года Дзюбейка знаходзіцца ў расейскім палоне. Суд «ДНР» таксама завочна прысудзіў яму 14 гадоў калоніі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках